Апошняя нота ў ноч уляцела апошні разок уздыхнулі басы

Якуб Колас. Новая зямля

(Отрывок)
І. ЛЕСНІКОВА ПАСАДА
Мой родны кут, як ты мне мілы.
Забыць цябе не маю сілы!
Не раз, утомлены дарогай,
Жыццём вясны мае убогай,
К табе я ў думках залятаю
І там душою спачываю.
О, як бы я хацеў спачатку
Дарогу жыцця па парадку
Прайсці яшчэ раз, азірнуцца,
Сабраць з дарог каменні тыя,
Што губяць сілы маладыя, —
К вясне б маёй хацеў вярнуцца.

Вясна, вясна! не для мяне ты!
Не я, табою абагрэты,
Прыход твой радасны спаткаю, —
Цябе навек, вясна, хаваю.
Назад не прыйдзе хваля тая,
Што з быстрай рэчкай уплывае.
Не раз яна, зрабіўшысь парам,
На крыллях сонца дойдзе к хмарам
Ды йзноў дажджом на рэчку сыдзе —
Ніхто з граніц сваіх не выйдзе,
З законаў, жыццем напісаных,
Або на дол спадзе ў туманах.
Але хто нам яе пакажа?
На дол вадой ці снегам ляжа?
Не вернешся, як хваля тая,
Ка мне, вясна ты маладая.
Вось як цяпер, перада мною
Ўстае куточак той прыгожа,
Крынічкі вузенькая ложа
І елка ў пары з хваіною,
Абняўшысь цесна над вадою,
Як маладыя ў час кахання,
Ў апошні вечар расставання.
І бачу лес я каля хаты,
Дзе колісь весела дзяўчаты
Спявалі песні дружным хорам,
З работ ідучы позна борам.
Нясліся зыкі песень здольных,
Ў лясах раз-пораз адбівалісь,
І ім узгоркі адклікалісь,
І радасць біла ў песнях вольных.
А хвоі, елкі векавыя
Пад зыкі песень маладыя
Маўчком стаялі ў нейкай думе,
І ў іх ціхусенечкім шуме
Няслось вячэрняе маленне
Ўгару, святое аддале

Читайте также:  Легкие мелодии для детского пианино

Перевод на украинский яхзык.

Куточок рідний, серцю милий
Забуть тебе не маю сили!
Утомлено йдучи дорогою,
Життя мого весною убогою
В думках до тебе залітаю
І там душею спочиваю.
О як би я хотів спочатку
Життя дорогу по порядку
Пройти ще раз, щоб озирнутись,
Каміння позбирати тії,
Що гублять сили молодії,-
Так хочу до весни вернутись.

Весна,весна! Не для мене ти.
Не я тобою обігрітий.
Прихід твій радісний стрічаю –
Тебе навік ,весна, ховаю .
Назад не прийде хвиля тая,
Що геть з рікою утікає.
Не раз вона, зробившись парою,
На крилах сонця лине хмарою.
І знов дощем на річку прийде —
Ніхто із меж своїх не вийде,
З законів долею писаних,
Або на діл впаде в туманах.
Але хто нам її покаже?
Вода чи сніг на землю ляже?
Не вернеться, як хвиля тая,
Весна до мене молодая.

Ось, як тепер, переді мною
Встає куточок серцю милий
Кринички зруб замоховілий
Ялика в парі із сосною,
Стоять обнявшись над водою.
Як в молодого час кохання,
В останній вечір рзставання.
І бачу ліс я коло хати,
Веселі там колись дівчата
Пісні співали дружнім хором,
Йдучи з роботи поза бором.
Звуки неслись навкруг привільно,
Слова луною відбивались,
І по узгірях відкликались,
Буяла радість в співах вільних.
Ялини, сосни віковії
Під пісні звуки молодії
Стояли мовчки в тайній думі,
І в їх незрозумілім шумі
Молитва лнула вечірня
Угору, в святу далечінь.

Источник

Апошняя нота ў ноч уляцела апошні разок уздыхнулі басы

Вера. З Масквы нічога не атрымалі?

Чарнавус. Не. (Да цёці Каці.) Кацярына Іванаўна, сёння пошты не было яшчэ?

Цёця Каця. Не, не было.

Вера. Ага, забрала за жывое! Правалілася ваша праца.

Чарнавус. Дражніцеся, а ў самой душа ў пятках.

Вера. А мне што?

Чарнавус. Як гэта што? Ваша асоба тут таксама замешана як быццам.

Вера. А я адмяжуюся. Скажу, што ніякага ўдзелу ў працы не прымала, што прафесар хоча схавацца за мае вузкія плечы малодшага супрацоўніка.

Чарнавус. Не, выбачайце! Разам працавалі, разам і адказваць будзем. Ад гэтага вам ніяк не выкруціцца.

Вера. Ды ад вас-то цяжка выкруціцца. Учора Зёлкін круціўся, круціўся, і нічога не выйшла.

Чарнавус. Як ён сябе адчувас? Не бачылі яго сягоння?

Вера. Не, яшчэ не бачыла. Думаю, што няважна.

Чарнавус. Выступаць з такім навуковым дакладам — гэта безабразіе. Адны траскучыя фразы і абсалютна нічога канкрэтнага. Не выкарыстаў нават таго матэрыялу, які яму быў дадзены амаль поўнасцю апрацаваным. I каго ён хацеў падмануць?

Вера. Сам сябе.

Чарнавус. Мабыць, злы на мяне?

Вера. Я думаю! Такую лазню вы яму далі…

Чарнавус. Яж яму дабра жадаю.

Вера. Наўрад ці здольны ён ацаніць гэта.

Чарнавус. Можа, я занадта рэзка выступіў. Трэба будзе пагаварыць з ім.

Вера. Я лічу, што вы вельмі добра выступілі, і няма чаго вам прабачэння прасіць.

Чарнавус. Не прабачэння, а растлумачыць яму ў больш спакойнай абстаноўцы.

Вера (паказваючы на Тулягу, які ўвайшоў). А вось яшчэ адзін шаноўны далакоп. Што з вамі, Мікіта Сымонавіч? Чым вы так усхваляваны?

Туляга. Мяне так напужалі, што я апамятацца не магу.

Вера. Хто ж вас так напужаў?

Туляга. Я ўжо і не ведаю, ці гаварыць.

Вера. Калі вы нам не давяраеце, дык не гаварыце.

Туляга. Не ў тым справа, што не давяраю.

Вера. Дык у чым жа?

Туляга. Скажаш, а пасля пойдзе гаворка, і нажывеш непрыемнасці.

Вера. Ну то не гаварыце.

Туляга. Але ж я хацеў бы параіцца з вамі, што рабіць.

Вера. Дык парайцеся.

Туляга. Але ж і раіцца небяспечна. Баюся, што пойдуць усялякія чуткі.

Вера. I так страшна, і гэтак страшна. Заўсёды вам чаго-небудзь страшна, Мікіта Сымонавіч. Лепш не гаварыце, а то яшчэ больш будзеце баяцца. (Да Чарнавуса.) Пойдзем, Аляксандр Пятровіч.

Туляга. Чакайце, таварышы! (Вера і Чарнавус спыняюцца.) Я ж не ведаю, што мне рабіць… Можа такі параіцца з вамі?

Чарнавус (з усмешкай). Гэта вы ўжо самі глядзіце.

Туляга (адважыўся). Дзіўнае здарэнне, ведаеце… Іду гэта я па вуліцы, раптам абганяе мяне нейкі чалавек. Абганяе і… (Не адважваецца сказаць.)

Вера. I… што?

Туляга. Не ведаю, ці гаварыць.

Вера (смяецца). Дык вы хоць нас адпусціце, Мікіта Сымонавіч, калі не можаце. (Мерыцца адыходзіць.)

Туляга. Хвіліначку, таварышы! Я зараз… Але я прашу, каб вы пра гэта нікому ні слова.

Чарнавус. Ды ладна ўжо, Мікіта Сымонавіч.

Туляга. Дык вось… Абмінае і глядзіць мне проста ў твар.

Вера (насмешліва). Ну, няўжо ў твар?

Туляга. Не, вы ж паслухайце! Раз аглянуўся, другі раз аглянуўся і трэці раз аглянуўся. А пасля спыніўся і пытаецца: «Скажыце, — кажа, — ваша прозвішча не Падгаецкі?» Тут я ўвесь аж закалаціўся. «Не, — кажу, — я не Падгаецкі, я Туляга».

Вера. А ён што?

Туляга. «Выбачайце, — кажа, — вельмі ж падобны. Я некалі ў Варонежы, — кажа, — сустракаў такога тыпа», — і пайшоў.

Вера (іранічна). I пайшоў! Скажыце, калі ласка! Дык гэта ж сапраўды страшна!

Туляга. Але ж гэта яшчэ не ўсё. Калі я ўваходзіў у інстытут, ён яшчэ раз аглянуўся на мяне.

Вера. А калі і яшчэ раз, дык што ж тут страшнага?

Туляга. Не, гэта такі страшна. У Варонежы сапраўды быў некалі Падгаецкі — дзянікінскі палкоўнік.

Вера. Дык вы тут пры чым?

Туляга. А я ў той час таксама быў у Варонежы.

Вера. Палкоўнікам?

Туляга. Не, я быў настаўнікам гімназіі.

Вера. Дык мы ж гэта ведаем.

Туляга. Але вы не ведаеце, што гэты палкоўнік быў падобны на мяне, як дзве кроплі вады.

Источник

Апошняя нота ў ноч уляцела апошні разок уздыхнулі басы

Цёця Каця. Не.

Зёлкін. А пра мяне?

Цёця Каця. I пра вас нічога.

Зёлкін. Няўжо ж яны больш нічога і не гаварылі?

Цёця Каця. Кажу ж вам, што нічога. Толькі Туляга расказаў, як у яго на вуліцы нейкі чалавек запытаўся, ці не Падгаецкі яго прозвішча.

Зёлкін. Дык ён што? Спужаўся?

Цёця Каця. Страшэнна перапужаўся. Кажа, што быў дзянікінскі палкоўнік Падгаецкі, вельмі падобны на яго.

Зёлкін. А можа, ён і сапраўды які палкоўнік?

Цёця Каця. Хто?

Зёлкін. Туляга.

Цёця Каця. Ды кіньце вы! Я ж яго ведаю даўно, яшчэ да таго, як ён у Варонеж выехаў быў. Ён і ў войску не быў ніколі.

Зёлкін (заняты нейкімі сваімі думкамі). Цікава, цікава… Вы мне, цёця Каця, заўсёды расказвайце што-небудзь такое… свежанькае… Я вельмі люблю слухаць. (Адыходзіць.)

Цёця Каця (адна). Бач, ласы які да бабскіх плётак! У самога вушы вялікія, хадзі да выслухоўвай!

Уваходзіць Нічыпар.

Нічыпар. Ідзе.

Цёця Каця. Няхай ідзе.

Нічыпар. Я зайшоў, каб часамі беспарадку ў цябе якога не было.

Цёця Каця. А які ў мяне беспарадак можа быць? Падмецена, выцерта… Чаго яшчэ трэба?

Нічыпар. Ды ты баба спраўная. Ну, я пайшоў…

Уваходзіць Гарлахвацкі. Знімае паліто і капялюш і аддае цёці Каці.

Гарлахвацкі. Як жывём, цёця Каця?

Цёця Каця. Нічога, жывём памаленьку.

Гарлахвацкі. Чаму памаленьку?

Цёця Каця. Ну, так гаворыцца.

Гарлахвацкі. Трэба шпарка жыць.

Цёця Каця. А як гэта — шпарка?

Гарлахвацкі. А так, каб аж вецер свістаў ля вушэй. Працаваць трэба заўзята. Вось як я, напрыклад, — адпачыць хвіліну часу няма.

Цёця Каця (убок). Спрацаваўся, бедны! (Гарлахвацкаму.) Ну, учора ж вы, мусіць, адпачылі крыху?

Гарлахвацкі. Адкуль вы ведаеце?

Цёця Каця. Я бачыла, як вы з жонкай за горад ехалі на машыне.

Гарлахвацкі. Жонка сілай ад стала адарвала, каб крыху праветрыўся.

Цёця Каця. Мне здавалася раней, што ваша жонка чарнявая, адно ж яна бландынка.

Гарлахвацкі (збянтэжана). Бландынка? Як бландынка?

Цёця Каця. Ну, бландынка, я ж бачыла ўчора.

Гарлахвацкі. А можа, і праўда — бландынка. Значыць, яна гэтае самае (круціць рукой каля валасоў) пабландынілася, а я і не заўважыў. (Рагоча.) Так улёг у работу, што нават не заўважыў, калі жонка валасы пафарбавала. Аж смешна! (Рагоча.)

Цёця Каця. Сапраўды, смешна. Вы думалі, чорныя, а яны светлыя, як у нашай Зіначкі. (Рагочуць абое, разумеючы адзін другога.)

Гарлахвацкі. Вы толькі не кажыце нікому, што я валасы жончыны пераблытаў, а то смяяцца будуць.

Цёця Каця. А мне што? Блытайце сабе.

Гарлахвацкі (супакоіўшыся). Па-мойму, цёця Каця, вы лішнюю плошчу падмятаеце… звыш нормы.

Цёця Каця. Няхай бы памералі, можа і лішняя.

Гарлахвацкі. I не мераючы відаць. Напішыце маленькую заяўку, а я налажу рэзалюцыю, каб вам прыбавілі зарплаты.

Цёця Каця. Дзякую… Я за сакрэты грошай не бяру.

Гарлахвацкі. Вось як! (Мацае ў кішэнях.) А папяросы забыўся. Як жа я працаваць буду. Цёця Каця, вось вам грошы, прынясіце мне два пачкі папярос.

Цёця Каця. Добра. (Бярэ грошы і выходзіць.)

Гарлахвацкі (прычэсваецца перад люстэркам). Ну і шэльма баба! Так адсекла!

Уваходзіць чалавек у форме НКВД.

Чалавек у форме. Скажыце, як мне пабачыць Валодзю Пракаповіча?

Гарлахвацкі. Валодзю Пракаповіча? А хто ён такі?

Чалавек у форме. Мой брат. Перадайце яму, калі ласка, што брат з раёна прыехаў — няхай ён сюды выйдзе.

Гарлахвацкі. У нас такога няма.

Чалавек у форме. Чакайце! Гэта ж інстытут біялогіі?

Гарлахвацкі. Вы памыліліся: гэта інстытут геалогіі, а інстытут біялогіі знаходзіцца на Шырокай вуліцы. Нумар дома я вам не магу сказаць. (У адных дзвярах паказваецца галава Зёлкіна.)

Чалавек у форме. Значыць, на Шырокай? Ну, дзякую. Цяпер я ўжо яго знайду. (Выходзіць.)

Источник

Апошняя нота ў ноч уляцела апошні разок уздыхнулі басы

Калідор. Уваходзяць Чарнавус і Вера з «Правдой» у руцэ.

Вера. Чыталі сёння «Праўду»?

Чарнавус. Яшчэ не чытаў.

Вера. Тут вам дапамога.

Чарнавус. Мне? Якая дапамога?

Вера. Пра вас гаворыцца.

Чарнавус. Пра мяне? Пакажыце.

Вера. Вось тут.

Чарнавус (чытае). «О6 ошибках парторганизаций при исключении коммунистов из партии…» (Бегла праглядае.)

Вера. Прачытайце вось гэты абзац.

Чарнавус (чытае). «Известно, далее, немало фактов, когда замаскированные враги народа, вредители-двурушники в провокационных целях организуют подачу клеветническнх заявленнй на членов партии и под видом „развертывания бдительности“ добиваются исключения нз рядов ВКП(б) честных и преданных коммунистов, отводя тем самым от себя удар и сохраняя себя в рядах партии».

Вера. Цяпер зразумелі?

Чарнавус. Тут гаворыцца пра няправільныя выключэнні з партыі камуністаў, а я, як вам вядома, беспартыйны.

Вера. Чэсны і адданы. А такіх беспартыйных ворагі народа таксама стараюцца ашэльмаваць.

Чарнавус. Гэта праўда.

Вера. Ну, давайце далей пачытаем. Я таксама яшчэ не ўсё чытала. (Садзяцца і ўглыбляюцца ў газету.)

Чарнавус (прачытаўшы). Здорава. (Чытае моўчкі.) Правільна! (Чытае ўслых.) «…стремящегося путем проведения мер репрессий перебить наши большевистские кадры, сеять неуверенность и излишнюю подозрительность в наших рядах». Іменна, яны ж так і робяць! Як гэта адразу становіцца зразумелым!

Уваходзіць Зёлкін. Ён ступае нячутна, каб падысці і што-небудзь падслухаць.

Вера (не аглядаючыся). Не турбуйцеся, таварыш Зёлкін, у нас ніякіх сакрэтаў няма.

Зёлкін. Я і не турбуюся. Дарэмна вам здалося.

Вера. Не здалося, а я ў люстэрка бачу. Ідзіце лепш пачытайце, што тут пра вас пішуць.

Зёлкін. Пра мяне? Дзе гэта?

Вера. Ды вось, хоць бы гэты абзац прачытайце.

Зёлкін (прачытаўшы, зморшчыўся). Жарты жартамі, а ў нас таксама ёсць паклёпнікі.

Вера. Вы кажаце шчырую праўду.

Зёлкін. Напрыклад, наша цёця Каця вельмі любіць языком патрапаць.

Вера. «А он украдкою кивает на Петра».

Гарлахвацкі ўваходзіць і здалёк яшчэ размахвае газетай.

Гарлахвацкі. Вітаю, таварышы! Вітаю з выдатным дакуыентам! Чыталі?

Вера. Чытаем.

Гарлахвацкі. Гэта дакумент! Проста пальцам паказваюць на ворагаў, двурушнікаў, здраднікаў, усялякіх прахвостаў. Нам астаецца толькі руку працягнуць і за каўнер схапіць. Тут ён увесь як на далоні! А ўявіце цяпер становішча гэтага самага подлага двурушніка! Ён жа ідзе па вуліцы, і яму здаецца, што ўсе на яго пальцам паказваюць — вось кар’ерыст! вось двурушнік! вось паклёпнік! Ён стараецца надзець маску чэснага савецкага чалавека, але грозная рука адплаты ўжо ўзнята над ім. Вось-вось сарве маску і выставіць яго на суд, на ганьбу, на ўсеагульную знявагу. Кола вакол яго звужаецца ўсё больш і больш. Тыя людзі, якія раней перад ім баяліся слова пікнуць, цяпер узнімаюць галаву і гатовы на ўвесь свет крыкнуць, што ён за чалавек. Яго мізэрная душа апынулася ў пятках. Ён шукае сабе шчыліны, каб схавацца, а грозны голас грыміць над самым яго вухам: «Дудкі, грамадзянін Зёлкін! Нідзе ты ад нас не схаваешся!»

Зёлкін (спужаўся). Што вы, Аляксандр Пятровіч!

Гарлахвацкі. Ха-ха-ха… Не пужайцеся, я жартую.

Чарнавус. Ды вы проста артыст, Аляксандр Пятровіч.

Гарлахвацкі. Закінуў цяпер, а некалі я іграў у драматычным гуртку.

Вера. Вы так па-майстэрску разыгрываеце, як быццам і нарадзіліся для гэтай ролі.

Гарлахвацкі (пераходзячы на сур’ёзны тон). Так, таварышы, за двурушнікаў і паклёпнікаў мы цяпер возьмемся па-сапраўднаму. Калі прыгледзецца, дык і ў сваім асяроддзі мы знойдзем такіх. Ім цяпер пе паздаровіцца. (Накіроўваецца да дзвярэй кабінета, потым спыняецца.) Аляксандр Пятровіч, можна вас на хвілінку?

Источник

Оцените статью